Спажывецкая кааперацыя Беларусі сёння — унікальная, шматгаліновая структура, якая ахоплівае ўсе асноўныя галіны эканомікі: гандаль, грамадскае харчаванне, прамысловасць, нарыхтоўчую і знешнеэканамічную дзейнасць, зверагадоўлю, адукацыю, транспарт, паслугі і будаўніцтва.

Нягледзячы на сваю амаль паўтаравекавую гісторыю, а першае спажывецкае таварыства на сучаснай тэрыторыі Беларусі з’явілася ў 1869 годзе, спажывецкая кааперацыя не страціла сваё значэнне ў эканамічнам патэнцыяле краіны, яскравае пацверджанне таму з’яўляецца пастаянная ўвага да яе з боку Кіраўніка дзяржавы Лукашэнка А.Р., які непасрэдна прымаў дзел у чатырох агульных Сходах прадстаўнікоў членаў Белкаапсаюза.

Спажывецкая кааперацыя Рэспублікі Беларусь з усіх кааператыўных арганізацый былога СССР найменш страціла свае пазіцыі на займаемым раней сегменце, захаваўшы пры гэтым сацыяльную накіраванасць дзейнасці па гандлевым абслугоўванні жыхароў малых і аддаленых населеных пунктаў, часта ў шкоду сваім эканамічным зацікаўленням.

 

Ва ўмовах узмацнення канкурэнцыі на сегментах дзейнасці спажывецкай кааперацыі Белкаапсаюзам рэалізуюцца меры па павышэнню эфектыўнасці і канкурэнтаздольнасці сістэмы. Рэалізацыя намечаных мерапрыемстваў павялічыць эфектыўнасць і выніковасць працы спажывецкай кааперацыі і палепшыць якасць сваёй асноўнай функцыі — абслугоўванне сельскага насельніцтва рэспублікі.




Рэжым працы Белкаапсаюза:
з 8.30 да 17.30, абед з 12.30 да 13.30

сакратар прыёмнай Спиридонова Елена Владимировна:
+375 17 226 80 50

памочнік Старшыні Праўлення Исаченко Надежда Александровна:
+375 17 226 84 06

прэс-сакратар Ляшкевич Татьяна Геннадьевна:
+375 17 226 79 26

Тэлефон "гарачай лініі":
+375 17 226 92 43

E-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

УНП 100105032    220004, г. Мінск, пр-т Пераможцаў, 17


Апарат кіравання Белкаапсаюза

b1.png
b2n2.png
b3.png
torg.jpg
BrestObl.png
VitbskObl.png
HomelObl.png
GrodnoObl.png
MinskObl.png
MogilevObl.png